
🇧🇾”Кожная пятніца - роднае, сваё" - вялікая акцыя, якая кранае ўсе сферы жыцця краіны. 🇧🇾
У Замастоцкай базавай школе і дарослыя, і дзеці з радасцю далучаюцца да праекта!
Школьнікі прынялі ўдзел у сваёй гульні “Мая Радзіма -Беларусь”, на перапынках чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і актыўна прымалі ўдзел ў гульні “А як па-беларуску?”
Вучні замацавалі і пашырылі ўяўленні пра сваю Радзіму — яе сімвалы, гарады, прыроду, традыцыі, знакамітых землякоў і культурную спадчыну, пашырылі свой слоўнікавы запас і пазнаёміліся з цікавымі творамі.
💬 Акцыя спрыяла выхаванню патрыятызму, павагі да культуры, мовы і традыцый беларускага народа. 🇧🇾
