Чарговая акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё»

20.11.2026

IMG-256f6fd541f77c6751a8b8b49398af7a-V

У Замастоцкай базавай школе прайшла чарговая акцыя «Кожная пятніца — роднае, сваё».

 

Вучні паўтарылі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел у гульні «Перакладчык», дзе перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Падчас рухомай перамены дзеці з задавальненнем танцавалі пад беларускую музыку «Беларусачка».

 

Мерапрыемства атрымалася вясёлым, пазнавальным і цікавым. Такія акцыі дапамагаюць вучням любіць і шанаваць родную мову, культуру і традыцыі Беларусі.